Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

22 верасня была праведзена прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні Роднай мове”. Вучні 7 класа намалявамі паштоўкі і напісалі свае пажаданні Роднай мове. У кабінеце беларускай мовы была арганізавана прэзентацыі іх паштовак.

З 19 па 23 верасня ў бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава. Вучні 6-7 класаў наведалі выставу “Як ты дорага мне, родная мова!”. Пазнаёміліся з сучаснымі аўтарамі Беларусі. А бібліятэкар Ржэўцкая Таццяна Раманаўна правяла з дзецьмі віктарыну “Па пытанням сучаснай беларускай літаратурнай мовы”.

21 верасня прайшоў гастранамічны фэст. Дзеці разам з бацькамі дома падрыхтавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні. У класе навучэнцы падзяліліся рэцэптамі страў і каштавалі блюды.

22 верасня вучні старэйшых класаў падрыхтавалі буктрэйлеры да твора І.Шамякіна “Сэрца на далоні” і агучылі перад класам.