Якуб Колас любіў верхменскую прыроду, сустракаўся і гутарыў з сялянамі, бываў на млыне ва ўрочышчы Тумель. Жыцце, быт жыхароў Верхмені найшлі адлюстраванне ў трылогіі “На ростанях”. Таму лагічным прадаўжэннем літаратурнага музея з’яўляецца экалагічная зала.
Вынікі работы:
- I месца ў абласным конкурсе на лепшую экалагічную ўстанову адукацыі ( 2005 г);
- Дыплом 2 ступені ў абласным аглядзе – конкурсе на лепшае школьнае лясніцтва ўстаноў адукацыі Міншчыны (Школьнае лясніцтва Тумеляты, 2007 г);
- Дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі па арганізацыі эколага-біялагічнай работы (2011г.);
- Дыплом 2 ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім конкурсе “Кветкі Перамогі” (2011г.);
- Ганаровая грамата Мінаблвыканкама ў абласным конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі па эколага-біялагічнай і асветніцкай рабоце, які арганізаваны Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўпраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама (2012г.)